.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Гідэон Баа (нар. 1 кастрычніка 1991) — ганскі футбаліст, абаронца.
Пачынаў кар’еру на радзіме, дзе выступаў за клуб «Асантэ Катока». У пачатку 2013 года на правах арэнды далучыўся да фінскага клуба «Хонка», здолеў сабе праявіць і неўзабаве падпісаў трывалы кантракт. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым абаронцам Вейкаўслігі. У лютым 2014 года перайшоў у ХІК, якому дапамог стаць чэмпіёнам Фінляндыі і выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.
У лютым 2016 года далучыўся да клуба амерыканскай МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», аднак з-за траўм гуляў няшмат, выступаў таксама за рэзервовую каманду. У лютым 2018 года перайшоў у казахстанскі клуб «Кайрат», стаў выступаць за яго другую каманду «Кайрат-А», якую пакінуў у маі таго ж года.
У ліпені 2018 года стаў іграком беларускага клуба «Гомель»[4], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года стала вядома, што абаронца пакінуў каманду па заканчэнні кантракта[5].
Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» вярнуўся ў «Хонку», дзе пачынаў еўрапейскую кар’еру[6]. У студзені 2020 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр», пакінуў клуб у ліпені 2021 года.
13 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ганы, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Канады.