wd wp Пошук:

Гіда Вестэрвэле

Гіда Вестэрвэле (ням.: Guido Westerwelle; 27 снежня 196118 сакавіка 2016) — нямецкі палітык, з 2001 старшыня ліберальнай палітычнай партыі СвДП. Віцэ-канцлер і міністр замежных спраў Германіі з 28 кастрычніка 2009.

24 кастрычніка 2009 г. блок Хрысціянскіх дэмакратычных партый, які ўзначальвае канцлер Германіі Ангела Меркель, і «Свабодная дэмакратычная партыя» на чале з Гіда Вестэрвеле абвясцілі аб стварэнні правацэнтрысцкай кааліцыі. Згодна з кааліцыйным пагадненнем Гіда Вестэрвэле заняў пост віцэ-канцлера і міністра замежных спраў.

Вестэрвэле

2 лістапада 2010 года наведаў з афіцыйным візітам Рэспубліку Беларусь.

Асабістае жыццё

Вестэрвэле са сваім спадарожнікам жыцця Міхаэлем Мронцам (2009) Гіда Вестэрвэле вядомы ў Германіі сваёй гомасексуальнай арыентацыяй. Свой камінг-аўт Вестэрвэле здзейсніў у 2004 годзе, прыйшоўшы са сваім партнёрам Міхаэлем Мронцам на прыём з нагоды дня нараджэння Ангелы Меркель. 17 верасня 2010 года яны заключылі грамадзянскі саюз.

У кастрычніку 2009 года ў інтэрв’ю нямецкаму штотыднёвіку «Stern» Вестэрвэле заўважыў: «Калі б нямецкая талерантнасць стала б прыкладам і для іншых краін, гэта ўмацавала бы нашу знешнюю палітыку». У тым жа інтэрв’ю Вестэрвэле прапанаваў урэзаць дапамогу тым краінам, якія развіваюцца, у якіх жанчын не лічацца за людзей, а геяў і лесбіянак прыцягваюць да судовай адказнасці толькі за іх сексуальную арыентацыю.

Зноскі

  1. Названы новы міністр замежных спраў Германіі
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121665429 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. 1 2 http://www.princeton.edu/~achaney/tmve/wiki100k/docs/Guido_Westerwelle.html
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121665429 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. https://www.heute.de/der-ehemalige-aussenminister-guido-westerwelle-ist-an-den-folgen-seiner-leukaemie-erkrankung-gestorben-42599214.html Праверана 18 сакавіка 2016.
  6. 1 2 Süddeutsche ZeitungM: Süddeutscher Verlag, 1945. — ISSN 0174-4917 Праверана 18 сакавіка 2016.
  7. Der Spiegel — 1994. — ISSN 2195-1349; 0038-7452 Праверана 18 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг (Іспанія)
Катэгорыя·Члены бундэстага Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Віцэ-канцлеры Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Германіі
Катэгорыя·Члены Свабоднай дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Адвакаты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Мелатэн
Катэгорыя·Памерлі ў Кёльне
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Адвакаты Германіі