wd wp Пошук:

Гігес

Гігес (стар.-грэч.: Γύγης, каля 680 г. да н. э.644 г. да н. э.) — валадар Старажытнай Лідыі, заснавальнік дынастыі Мермнадаў.

Паводле Герадота, Гігес прыйшоў да ўлады ў Сардах, калі выгнаў нашчадкаў Геракла, якія кіравалі Лідыяй 22 пакаленні (каля 505 гадоў). Першаснай задачай Гігеса стала барацьба з кімерыйцамі, што спусташалі захад Малой Азіі. Для гэтага ён заключыў саюз з асірыйскім валадаром Ашурбаніпалам. Гігес таксама імкнуўся распаўсюдзіць сваю ўладу на Іонію. Загінуў падчас чарговага нашэсця кімерыйцаў.

Нашчадкам Гігеса быў вядомы лідыйскі валадар Кроз.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў VII стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VIII стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Лідыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыя Турцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Сардах