wd wp Пошук:

Гюнтэр Вайзенборн

Гюнтэр Вайзенборн (ням.: Günther Weisenborn; 10 ліпеня 1902, Фельберт — 26 сакавіка 1969, Берлін) — нямецкі пісьменнік-антыфашыст, удзельнік нямецкага руху Супраціўлення.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1902 годзе ў Фельберце ў сям’і камерсанта. У 1922—1927 гадах вывучаў філалогію, медыцыну і філасофію ва ўніверсітэтах Кёльна, Бона і Берліна. У 1928 годзе ў Берліне была пастаўлена яго п’еса «Падводная лодка С-4» — гісторыя пра трагедыю гібелі шасці матросаў-падводнікаў. Супрацоўнічаў з рэжысёрам Эрвінам Піскаторам і Юргенам Фелінгам, з акцёрам Генрыхам Георгэ. У 1930 годзе з’язджае ў Аргенціну, дзе працуе фермерам, але неўзабаве вяртаецца на радзіму. У 1931 годзе становіцца сааўтарам Бертальда Брэхта па п’есе «Маці».

У гады Другой сусветнай вайны — удзельнік антыфашысцкага Супраціву, разам са сваёй жонкай Джой Вайзенборн уваходзіў у падпольную групу «Чырвоная капэла». У 1942 арыштаваны гестапа, прысуджаны да смяротнага пакарання смерцю, якая была замененая турэмным зняволеннем. У 1945 вызвалены Савецкай арміяй.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118630377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Günther Weisenborn // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118630377 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Антыфашысты
Катэгорыя·Памерлі ў Заходнім Берліне
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Мемуарысты Германіі
Катэгорыя·Лаўрэаты «Нямецкай кінапрэміі»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў