wd wp Пошук:

Аньяльскі саюз

Анья́льскі саюз (шведск.: Anjalaförbundet) — палітычная групоўка афіцэраў шведскай арміі (113 афіцэраў-дваран), якая выступіла ў 1788 годзе супраць абсалютызму караля Густава III.

12 жніўня 1788 года ў мястэчку Аньяла (Паўднёвая Фінляндыя) яны склалі “Дэкларацыю аньяльскіх канфедэратаў”, або “Умову фінскай арміі”, дзе патрабавалі ад караля спыніць распачатую ім без згоды парламента вайну з Расіяй, уступіць з ёю ў перагаворы аб міры, вярнуцца да канстытуцыйнага праўлення.

Частка афіцэраў дамаглася дзяржаўнага аддзялення Фінляндыі ад Швецыі.

Удзельнікісаюза ўступілі ў кантакт з расійскім урадам.

Не атрымаўшы падтрымкі ў Швецыі і Пецярбургу, Аньяльскі саюз распаўся восенню 1788 года, яго ўдзельнікі арыштаваны і асуджаны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя Фінляндыі
Катэгорыя·Гісторыя Швецыі