wd wp Пошук:

Густаў Вяльгорскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вяльгорскі. Густаў Аляксандр Міхал Вяльгорскі (польск.: Gustaw Aleksander Michał Wielhorski; 1798 — 29 кастрычніка 1873, Паляны) — дзяржаўны службовец, граф.

Біяграфія

Паходзіў з графскага роду Вяльгорскіх. Нарадзіўся ў 1798 годзе ў сям’і Міхала Вяльгорскага і Аляксандры з Курдваноўскіх.

Маршалак шляхты Люцынскага павета ў 1837—1840 гадах[1].

Памёр 29 кастрычніка 1873 года ў Палянах. Пахаваны ў Навасёлках.

Сям’я

Пабраўся першым шлюбам 21 лістапада 1835 года ў Асвеі з Анэляй з Карніцкіх, дачкой Мікалая Карніцкага, люцынскага павятовага маршалка, і Дароты са Шчытоў-Неміровічаў. З ёй меў сямёра дзяцей.

У другім шлюбе з Клацільдай з Шадурскіх, дачкой Юзафа Шадурскага і сястрой віцебскага губернскага маршалка Ігната Шадурскага[1].

Зноскі

  1. 1 2 Раюк А. Р. НЕФАРМАЛЬНЫЯ СУВЯЗІ ПАМІЖ ДВАРАНСТВАМ ПОЛАЦКАЙ (ВІЦЕБСКАЙ) ГУБЕРНІ Ў 1772—1863 ГГ.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вяльгорскія
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Вяльгорскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1798 годзе
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі люцынскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1873 годзе