wd wp Пошук:

Гроднажылбуд

ААТ «Гроднажылбуд»беларуская будаўнічая кампанія, якая размешчана ў Гродна.[1]

Гісторыя

Гродзенскі ДБК створаны 20 студзеня 1966 года, калі загадам Міністэрства будаўніцтва БССР № 39, ён быў арганізацыйна сфармаваны на базе будаўніча-мантажнага ўчастка СУ-50, участка аздобных работ СУ-52, ўпраўлення механізацыі № 138 і цэха ККД завода жалезабетонных вырабаў № 10. У штат зноў створанага камбіната ўвайшлі 56 працоўных розных прафесій, 44 маляра, 35 цесляроў, 2 машыніста вежавых кранаў. Інжынерна-тэхнічных работнікаў было сем чалавек.

У 1988 годзе домабудаўнічы камбінат быў ператвораны ў праектна-прамыслова-будаўнічую фірму «Гроднажылбуд». У 2001 годзе — у адкрытае акцыянернае таварыства «Гроднажылбуд». Узводзіліся жылыя дамы 3-х серый.

З 2001 года «Гроднажылбуд» працуе ў Падмаскоўі. У горадзе Віднае ўведзены ў эксплуатацыю 6 дамоў, у г. Горкі Ленінскія — 2 дамы, у пас. Валадарскага — 3 дома. Агульная плошча ўводу ў Падмаскоўі склала 101 049 метраў квадратных жылля. У 2001 годзе аб’ёмы БМР складалі 8,5 млн. дол. ЗША, у 2006 годзе — 62 млн. дол. ЗША, за 2007 год асвоена 97 млн. дол. ЗША.

Генеральны дырэктар ААТ «Гроднажылбуд» — Алег Іванавіч Ушкевіч.

Зноскі

  1. ГродноЖилСтрой(руск.) . Flatfy.by. Праверана 20 кастрычніка 2018.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Гродна
Катэгорыя·Гроднажылбуд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Будаўнічыя кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты