ААТ «Гро́дзенскі кансе́рвавы заво́д» — беларуская кампанія па вытворчасці прадуктаў харчавання, якая размешчана ў Гродна.[1][2]
Заснаваны ў 1958 годзе, з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў Рэспублікі Беларусь плодаагароднінных, садавінавых і ягадных кансерваў, сокаў і пюрэ. У 2008 годзе была завершана рэканструкцыя завода. Асартымент прадукцыі складае больш за 150 найменняў. Уся прадукцыя завода выпускаецца толькі ў шкле. На прадпрыемстве ўкаранёны сістэма менеджменту якасці ISO-9001 і сістэма кіравання якасцю і бяспекай харчовых прадуктаў на аснове прынцыпаў НАССР.[3]