wd wp Пошук:

Найджэл Мэнсел

Найджэл Эрнест Джэймс Мэнсел (англ.: Nigel Ernest James Mansell, нар. 8 жніўня 1953, Аптан-апан-Северн, Вустэршыр) — англійскі аўтагоншчык, чэмпіён свету па аўтагонках у класе Формула-1 1992 года. Тройчы віцэ-чэмпіён (1986, 1987, 1991). Першы аўтагоншчык ў гісторыі амерыканскай гоначнай серыі CART, які заваяваў тытул чэмпіёна ў першым жа сезоне. Удзельнічаў у 15 сезонах «Формулы-1» і ў двух сезонах серыі CART. За непадатлівасць на трасе і імкненне змагацца за перамогу да апошняга меў мянушку «Брытанскі Леў».

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Nigel Mansell // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.birminghammail.co.uk/news/local-news/formula-one-legend-nigel-mansell-159580
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вустэршыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны Формулы-1
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Асобы