wd wp Пошук:

Грант Гугенхайма

.mw-parser-output .ts-Універсальная_картка-original{text-align:center}.mw-parser-output .ts-Універсальная_картка-label{width:9em}.mw-parser-output .ts-Універсальная_картка-split{vertical-align:middle;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Універсальная_картка-error{background:#fee7e6;border-color:#b32424}

Грант Гугенха́йма, або стыпе́ндыя Гугенха́йма (англ.: Guggenheim Fellowship) — грант Мемарыяльнага фонду Джона Саймана Гугенхайма[en] з’яўляецца субсідыяй, якая прысуджаецца штогод, пачынаючы з 1925 года тым, «хто прадэманстраваў выключны творчы патэнцыял ці выключныя творчыя здольнасці ў мастацтве». Штогод Фонд прысуджае некалькі сотняў узнагарод у кожнай з дзвюх асобных катэгорый:

Сайман Гугенхайм

Выканальніцкія мастацтвы не ўваходзяць у сферу інтарэсаў Фонду; выключэнне складаюць катэгорыі кампазітараў, рэжысёраў і харэографаў.

Студэнты не могуць прэтэндаваць на стыпендыю, толькі «прасунутыя прафесіяналы ў зеніце кар’еры», якія ўжо заявілі пра сябе выстаўкамі, пастаноўкамі, публікацыямі. Стыпендыяты могуць траціць грошы паводле свайго меркавання, і асноўнай мэтай Стыпендыі з’яўляецца даць атрымальнікам адрэзкі часу, на працягу якіх яны маглі б працаваць з усёй творчай свабодай, на якую здольныя, акрамя таго, яны павінны галоўным чынам вызваліцца ад сваіх бягучых нагрузак. Кандыдаты павінны падаць спасылкі на свае працы, а таксама рэзюмэ і партфоліа. Фонд атрымлівае ад 3500 да 4000 заявак у год; пры гэтым штогод прысуджаецца каля 220 стыпендый[2].

Памер гранта вар’іруецца і скарэктаваны ў адпаведнасці з патрэбнасцямі стыпендыятаў, улічваючы іншыя іх рэсурсы, а таксама іх мэты і маштабы іх планаў. Сярэдні грант у конкурсе 2008 года сярод прэтэндэнтаў з ЗША і Канады быў роўны $43,200.

Гл. таксама

Зноскі

  1. ICDA Official Awards Roster
  2. Company Overview of John Simon Guggenheim Memorial Foundation(англ.) . Bloomberg L.P. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2016. Праверана 10 чэрвеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі без параметраў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароды ЗША
Катэгорыя·Артыкулы з універсальнай карткай, якая не дадае выяву
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з універсальнай карткай
Катэгорыя·Прэміі ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1925 годзе