Гра́наўка[1] (трансліт.: Hranaŭka, руск.: Грановка) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Баршчоўскага сельсавета.
У 1926—1927 гадах цэнтр Гранаўскага сельсавета. Да 2 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Капанскага сельсавета[2].
У напрамку на захад ад вёскі знаходзіцца возера Вялікае.