wd wp Пошук:

Грамадскае харчаванне

Рэстаран
Сталовая

Грамадскае харчаванне — галіна народнай гаспадаркі, сукупнасць прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю, рэалізацыяй і арганізацыяй спажывання кулінарнай прадукцыі[1].

Склад галіны

Сюды таксама ўваходзяць спецыялізаваныя прадпрыемствы грамадскага харчавання розных тыпаў, якія выпрацоўваюць і рэалізуюць аднастайную паводле асартыменту кулінарную прадукцыю з улікам спецыфікі абслугоўвання і арганізацыі свабоднага часу спажыўцоў[1]. У іх ліку — рэстараны, кафэ, кафетэрыі, сталовыя, піўныя, пяльменныя, закусачныя, піражковыя, пышачныя і г п.

Прадпрыемствы харчавання

Прадпрыемства грамадскага харчавання — агульная назва арганізацыі, якая аказвае паслугі грамадскага харчавання з дапамогай: вытворчасці кулінарнай прадукцыі, яе рэалізацыі і арганізацыі харчавання розных груп насельніцтва.

Комплексныя прадпрыемствы грамадскага харчавання адначасова ажыццяўляюць функцыі некалькіх спецыялізаваных прадпрыемстваў харчавання, напрыклад: рэстаран, кафэ, сталовая і магазін кулінарыі.

Прадпрыемствы грамадскага харчавання могуць размяшчацца як у грамадскіх месцах, даступных для ўсіх грамадзян (так званая агульнадаступная сетка), так і на тэрыторыі ўстаноў і прадпрыемстваў, абслугоўваючы толькі працуючых там асоб (так званая закрытая сетка). У агульнадаступнай сетцы вылучаюцца, акрамя асобных прадпрыемстваў розных уласнікаў, адзінакіруемыя групы тэхналагічна узаемазвязаных прадпрыемстваў харчавання і спадарожных прадпрыемстваў. Гэтыя падсеткі — пры наяўнасці адзінага ўласніка — таксама носяць назвы «сетак харчавання» з арганізацыйнага пункту гледжання. Найбуйнейшыя з іх маюць фірмовыя («Рускае бістро», «Макдоналдс») або функцыянальныя («Сетка школьных сталовых») найменні.

У эканамічным аналізе і пры праектаванні прадпрыемствы грамадскага харчавання характарызуюцца такімі паказчыкамі, як ёмістасць (колькасць месцаў у абеднай зале), прадукцыйнасць (колькасць страў, якія вырабляюцца ў змену).

Грамадскае харчаванне ў СССР

У 1923 годзе ў Маскве на базе Цэнтральнай камісіі па барацьбе з наступствамі голаду пры УЦВК («Последгол») і пры падтрымцы Центросоюза, ВЦСПС, Наркомпрода, Наркомздрава і шэрагу іншых народных камісарыятаў было арганізавана паявае таварыства «Нарпит» — народнае харчаванне, якое пасля ператварылася ва «Всенарпит» — Усесаюзнае таварыства народнага харчавання[3]. Дзяржаўная арганізацыя харчавання насіла гэтую назву да 1930 года[4]. Аддзяленні Нарпита існавалі па ўсім Савецкім Саюзе.

У СССР планамерная арганізацыя грамадскага харчавання пачалася ў гады першай пяцігодкі, у эпоху індустрыялізацыі. Для гэтага былі спраектаваны і пабудаваны ў найбуйнейшых гарадах гіганцкія фабрыкі-кухні (у мінскай, напрыклад, працавала 400 чалавек), а больш дробных — цэхі грамадскага харчавання, класічны тып загатовачнай арганізацыі грамадскага харчавання. Іх асноўная прадукцыя — гатовыя стравы для дастаўкі ў завадскія сталовыя і паўфабрыкаты для дастаўкі ў крамы кулінарыі спрыялі значнай эканоміі часу ў хатняй гаспадарцы. Кажучы ў тэрмінах той эпохі, развіццё фабрык, цэхаў і устаноў грамадскага харчавання «спрыяла перабудове побыту працоўных на сацыялістычных пачатках і вызваленні насельніцтва, асабліва жанчын, ад хатняй кухні. Яно давала магчымасць жанчыне актыўна ўдзельнічаць у грамадскім і культурным жыцці грамадства». Агульнахарч на прадпрыемствах і асабліва ў школах (дарэвалюцыйная школа не ведала гарачых абедаў) дазволіў забяспечыць паўнавартаснае харчаванне падчас працоўнага дня і вучобы, стварыць нармальны рэжым для здароўя.

Галіна грамадскага харчавання ў Расіі

Першы МакДональдс адкрыўся ў Расіі 31 студзеня 1990 года, у Маскве, на Пушкінскай плошчы[5].

Цяпер грамадскае харчаванне ў Расіі — гэта развітая паспяховая галіна. Амаль ва ўсіх буйных гарадах працуюць міжнародныя сеткі грамадскага харчавання. Расійскія сеткі таксама выходзяць на замежныя рынкі і адкрываюць свае кропкі ў іншых краінах (напрыклад, «Церамок» у Нью-Ёрку, «Burger & Lobster» у Лондане).

Па дадзеных даследаванняў кампаніі «АМІК», абарот расійскага рынку грамадскага харчавання складае больш за 1 трлн. 427 млрд рублёў у 2017 г.

Установы грамадскага харчавання ў Сярэдняй Азіі

Мясцовае традыцыйнае грамадскае харчаванне мае сваю спецыфіку і ўключае ў сябе розныя тыпы устаноў:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 ГОСТ Р 50647-94 Общественное питание. Термины и определения. Утверждён Постановлением Госстандарта РФ от 21 февраля 1994 года №35 (дата введения: 1 июля 1994 года). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2010.
  2. 1 2 3 4 5 6 МГСН 4.14-98 — Прадпрыемства грамадскага харчавання
  3. Што было — Матэрыялы -НАРПИТ — як гэта было
  4. Нарпит
  5. https://ria.ru/20090519/171530725.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Грамадскае харчаванне