wd wp Пошук:

Граздоўнік

Граздо́ўнік[1][2] (Botrychium) — род папарацей сямейства Вужоўнікавыя (Ophioglossaceae). Налічвае каля 40 відаў, пашыраных ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар’я[1].

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з кароткім неразгалінаваным карэнішчам, ад якога адходзяць адходзяць прыдаткавыя карані і адзін, радзей 2—3 лісты. Вегетатыўны сегмент ліста перыста-рассечаны, голы або злёгку апушаны. Спараносны сегмент мяцёльчата-галінасты. Спарангіі размешчаны па восі мяцёлкі ў 2 рады. Зарасткі (гаметафіты) маюць даўжыню 1—20 мм.

Некаторыя віды

Выкарыстанне

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вужоўнікавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды