Грабё́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Грабёнка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрвеньскага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валевачскага сельсавета[1].