wd wp Пошук:

Грабовік

Грабовік (Leccinum carpini) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых.

Апісанне

Шапка дыяметрам 6—8 см, падушкападобная, гладкая, слізкая, мясістая, брудна-белая, потым аліўкава-бурая, паверхня часта з трэшчынкамі. Мякаць белавата-жаўтаватая, на зломе сінее, потым чарнее. Гіменафор белы, потым пясочна-шараваты, палевы, выемчаты. Ножка цыліндрычная, суцэльная, каля асновы патоўшчаная, лускаватая, уверсе бура-аліўкавая, унізе бураватая. Споры верацёнападобна-эліпсоідныя, гладкія, жоўта-бурыя.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўропе, у тым ліку ў Прыбалтыцы, Закаўказзі, на Украіне, у Краснадарскім краі Расіі, на Урале; на Беларусі рэдкі від, выяўлены ў Брэсцкай вобласці. Расце ў лісцевых лясах, пераважна з грабовым дрэвастоем. Пладаносіць у чэрвеніверасні.

Кулінарнае выкарыстанне

Ядомы грыб. Спажываюць у ежу свежым, марынаваным, сушаным, радзей салёным[1].

Зноскі

  1. Белы А. Грабовік // Праект «Наша ежа»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Балетавыя
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара