wd wp Пошук:

Гоцкая калона

Гоцкая калона (турэцк.: Gotlar Sütunu) — рымская трыўмфальная калона IIIIV стагоддзяў. Знаходзіцца ў парку Гюльханэ ў Стамбуле (Турцыя)[1].

Гісторыя

Назва 18,5-мятровай калоны з праконескага мармуру, увянчанай капітэллю карынфскага ордара, паходзіць ад лацінскага надпісу на яе пастаменце, у якім ушанавана перамога рымлян над готамі: FORTUNAE REDUCI OB DEVICTUS GOTHOS («З перамогай над готамі фартуна вярнулася да нас»). Гэтым надпісам у свой час замянілі больш стары, таксама на латыні[1]. Дата стварэння і першапачатковае прысвячэнне калоны дакладна не ўсталяваны.

Хутчэй за ўсё, калона была збудавана ў гонар перамог або Клаўдзія II Гоцкага (п. 268—270), або Канстанціна Вялікага (п. 306—337); абодва імператара адзначыліся перамогамі над гоцкімі плямёнамі. Паводле візантыйскага гісторыка Нікіфара Грыгара (1295—1360), калісьці калона была ўвянчана статуяй Візанта з Мегараў, паўлегендарнага заснавальніка Візантыя. Іншыя крыніцы гавораць пра статую багіні Цюхэ, цяпер страчаную.

Іншая версія сцвярджае, што калона значна старэйшая за меркаваную дату стварэння і была ўзведзена яшчэ грэкамі побач з алтаром Афіны ў гонар перамогі над фракійскімі плямёнамі, якія спрабавалі перашкаджаць заснаванню горада.

Ва ўсякім разе, Гоцкая калона ўяўляе сабой найстаражытны помнік рымскай эпохі ў горадзе, які захаваўся цэлым да нашых дзён[2].

Зноскі

  1. 1 2 Mango. — C. 177
  2. THE GOTHS COLUMN(англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Калоны Турцыі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Стамбула
Катэгорыя·Славутасці Стамбула
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Рымскія трыўмфальныя калоны