wd wp Пошук:

Гоф Уітлэм

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эдвард Гоф Уітлэм, AC, QC (англ.: Edward Gough Whitlam; нар. 11 ліпеня 1916 года, К’ю, прыгарад Мельбурна), найбольш вядомы як Гоф Уітлэм (англ.: Gough Whitlam) — аўстралійскі палітык, дваццаць першы прэм’ер-міністр Аўстраліі. Уітлэм прывёў Аўстралійскую лейбарысцкую партыю да ўлады падчас выбараў 1972 года і захаваў уладу пасля выбараў 1974 года. Заставаўся прэм’ер-міністрам да звальнення генерал-губернатарам Джонам Керы ў разгар аўстралійскага канстытуцыйнага крызісу 1975 года. Адзіны прэм’ер-міністр Аўстраліі, вызвалены ад пасады генерал-губернатарам краіны.

Уітлэм упершыню ўвайшоў у склад парламента ў 1952 годзе як член Палаты прадстаўнікоў ад Аўстралійскай лейбарысцкай партыі. У 1960 годзе ён быў абраны намеснікам лідара партыі, а ў 1967 годзе, пасля адстаўкі Артура Калвела, стаў першай асобай у партыі і адначасова лідарам апазіцыі. Нягледзячы на тое, што на выбарах 1969 года партыя пацярпела паразу, у 1972 годзе выбары былі выйграныя і Уітлэм заняў пасаду прэм’ер-міністра Аўстраліі.

Падчас знаходжання ва ўладзе ўрад Уітлэма правёў шэраг палітычных і эканамічных рэформаў - адмену смяротнага пакарання і ўсеагульнага вайсковага абавязку, прадастаўленне ўсеагульнага медыцынскага абслугоўвання і ўвядзенне бясплатнага навучання ў ВНУ, рэалізацыю праграм юрыдычнай дапамогі. Партыя зноў выйграла выбары ў 1974 годзе, аднак з памяншэннем падтрымкі з боку выбаршчыкаў. У лістападзе 1975 года ў ходзе палітычнага крызісу, выкліканага процідзеяннем апазіцыі ў парламенце краіны, Уітлэма звольніў генерал-губернатар Аўстраліі Джон Кер.

Зноскі

  1. Gough Whitlam // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Edward Gough Whitlam // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gough Whitlam // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. http://humanities.org.au/wp-content/uploads/2017/04/AAH-Obit-Whitlam-2014.pdf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мельбурне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампаньёны ордэна Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Аўстраліі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстраліі
Катэгорыя·Выпускнікі Сіднейскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі Аўстраліі ў ЮНЕСКА
Катэгорыя·Памерлі ў Сіднеі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай лейбарысцкай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных