wd wp Пошук:

Горкі Ленінскія

Горкі Ленінскія (руск.: Го́рки Ле́нинские) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ленінскай гарадской акрузе Маскоўскай вобласці Расіі. Да 2019 года быў адміністрацыйным цэнтрам гарадскога паселішча Горкі Ленінскія Ленінскага раёна. Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года — 2,3 тыс. жыхароў (2,1 тыс. жыхароў у 2009 годзе).

Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра, горада Віднае, 7 км. Адлегласць да найбліжэйшай чыгуначнай платформы Ленінская 4 км.

У пасёлку размешчаны музей-запаведнік «Горкі Ленінскія», а таксама Навуковы архіў Расійскай акадэміі адукацыі.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Перайменаваныя населеныя пункты Расіі
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна