Горан Іванішавіч (харв.: Goran Ivanišević; 13 верасня 1971) — былы прафесійны харвацкі тэнісіст. Пераможца Уімблдана 2001 года. Член зборнай Харватыі, якая атрымала перамогу на Кубку Дэвіса 2005 года. Уладальнік двух бронзавых медалёў Алімпійскіх гульняў 1992 года (у адзіночным і парным разрадах з Горанам Прпічам). У 1994 годзе займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу, якое стала найвышэйшым у яго кар’еры.
Пачаў прафесійную кар’еру ў 1988 годзе ў 16-гадовым узросце. За 16 гадоў выступаў выйграў 22 турніры ATP у адзіночным разрадзе і 9 — у парным, стаўшы самым паспяховым харвацкім тэнісістам у гісторыі. Апроч перамогі на Уімблдане ў 2001 годзе, тры разы гуляў у фіналах гэтага турніру (1992, 1994 і 1998) і два разы ў паўфіналах (1990 і 1995), а таксама ў паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША ў 1996 годзе. Абвясціў аб завяршэнні сваёй кар’еры пасля паразы ў трэцім крузе Уімблдана 2004 года. Пасля завяршэння кар’еры час ад часу выступаў у ветэранскім туры чэмпіёнаў ATP (англ.: ATP Champions Tour).
Застаецца адным з самых вядомых і папулярных харвацкіх спартсменаў у свеце. Гэтаму паспрыялі і яго часам нетрадыцыйныя паводзіны на прэс-канферэнцыях і шматлікіх мерапрыемствах за межамі тэніса, напрыклад удзел у таварыскім матчы футбольнай зборнай Харватыі з нагоды завяршэння кар’еры капітана зборнай Званіміра Бобана ў 2002 годзе. У 1992 годзе атрымаў дзяржаўную спартыўную ўзнагароду імя Франьі Бучара і пяць разоў станавіўся спартсменам года ў Харватыі па версіі папулярнай газеты «Sportske novosti».
|
|
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Пакрыццё | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 22 мая 1989 | Фларэнцыя, Італія | Грунт | Гарасія дэ ла Пенья | 4–6, 3–6 |
Параза | 2 | 14 мая 1990 | Умаг, Югаславія | Грунт | Горан Прпіч | 3–6, 6–4, 4–6 |
Перамога | 1 | 16 ліпеня 1990 | Штутгарт (o), Заходняя Германія | Грунт | Гільерма Перэз Ралдан | 6–7(2–7), 6–1, 6–4, 7–6(7–5) |
Параза | 3 | 20 жніўня 1990 | Лонг-Айленд, ЗША | Хард | Стэфан Эдберг | 6–7(3–7), 3–6 |
Параза | 4 | 10 верасня 1990 | Бардо, Францыя | Грунт | Гі Фаржэ | 4–6, 3–6 |
Параза | 5 | 24 верасня 1990 | Базель, Швейцарыя | Дыван (пам.[фт 1]) | Джон Макінрой | 7–6(7–4), 6–4, 6–7(3–7), 3–6, 4–6 |
Перамога | 2 | 17 чэрвеня 1991 | Манчэстэр, Вялікабрытанія | Трава | Піт Сампрас | 6–4, 6–4 |
Параза | 6 | 12 жніўня 1991 | Нью-Хэвэн, ЗША | Хард | Петр Корда | 4–6, 2–6 |
Перамога | 3 | 30 снежня 1991 | Адэлаіда, Аўстралія | Хард | Крысціян Бергстром | 1–6, 7–6(7–5), 6–4 |
Параза | 7 | 3 лютага 1992 | Мілан, Італія | Дыван (пам) | Амар Кампрэзэ | 6–3, 3–6, 4–6 |
Перамога | 4 | 17 лютага 1992 | Штутгарт (пам), Германія | Дыван (пам) | Стэфан Эдберг | 6–7(5–7), 6–3, 6–4, 6–4 |
Параза | 8 | 22 чэрвеня 1992 | Уімблдан, Лондан | Трава | Андрэ Агасі | 7–6(10–8), 4–6, 4–6, 6–1, 4–6 |
Перамога | 5 | 5 кастрычніка 1992 | Сідней (пам), Аўстралія | Хард (пам) | Стэфан Эдберг | 6–4, 6–2, 6–4 |
Перамога | 6 | 26 кастрычніка 1992 | Стакгольм, Швецыя | Дыван (пам) | Гі Фаржэ | 7–6(7–2), 4–6, 7–6(7–5), 6–2 |
Параза | 9 | 4 студзеня 1993 | Доха, Катар | Хард | Барыс Бэкер | 6–7(4–7), 6–4, 5–7 |
Параза | 10 | 10 мая 1993 | Рым, Італія | Грунт | Джым Кур'е | 1–6, 2–6, 2–6 |
Перамога | 7 | 13 верасня 1993 | Бухарэст, Румынія | Грунт | Андрэй Чаркасаў | 6–2, 7–6(7–5) |
Перамога | 8 | 18 кастрычніка 1993 | Вена, Аўстрыя | Дыван (пам) | Томас Мустэр | 4–6, 6–4, 6–4, 7–6(7–3) |
Параза | 11 | 25 кастрычніка 1993 | Стакгольм, Швецыя | Дыван (пам) | Міхаэль Шціх | 6–4, 6–7(6–8), 6–7(3–7), 2–6 |
Перамога | 9 | 1 лістапада 1993 | Парыж (пам), Францыя | Дыван (пам) | Андрэй Мядзведзеў | 6–4, 6–2, 7–6(7–2) |
Параза | 12 | 14 лютага 1994 | Штутгарт (пам), Германія | Дыван (пам) | Стэфан Эдберг | 6–4, 4–6, 2–6, 2–6 |
Параза | 13 | 20 чэрвеня 1994 | Уімблдан, Лондан | Трава | Піт Сампрас | 6–7(2–7), 6–7(5–7), 0–6 |
Перамога | 10 | 1 жніўня 1994 | Кітцбухель, Аўстрыя | Грунт | Фабрыс Сантаро | 6–2, 4–6, 4–6, 6–3, 6–2 |
Параза | 14 | 12 верасня 1994 | Бухарэст, Румынія | Грунт | Франка Дэйвін | 2–6, 4–6 |
Перамога | 11 | 10 кастрычніка 1994 | Токіа (пам), Японія | Дыван (пам) | Майкл Чан | 6–4, 6–4 |
Параза | 15 | 24 кастрычніка 1994 | Стакгольм, Швецыя | Дыван (пам) | Барыс Бэкер | 6–4, 4–6, 3–6, 6–7(4–7) |
Параза | 16 | 8 мая 1995 | Гамбург, Германія | Грунт | Андрэй Мядведзеў | 3–6, 2–6, 1–6 |
Перамога | 12 | 5 снежня 1995 | Кубак Вялікага Шлема, Мюнхен | Дыван (пам) | Тод Марцін | 7–6(7–4), 6–3, 6–4 |
Параза | 17 | 8 студзеня 1996 | Сідней, Аўстралія | Хард | Тод Марцін | 7–5, 3–6, 4–6 |
Перамога | 13 | 29 студзеня 1996 | Заграб, Харватыя | Дыван (пам) | Сэдрык П'ялін | 3–6, 6–3, 6–2 |
Перамога | 14 | 12 лютага 1996 | Дубай, ААЭ | Хард | Алььберт Коста | 6–4, 6–3 |
Параза | 18 | 19 лютага 1996 | Антверпен, Бельгія | Дыван (пам) | Міхаэль Шціх | 3–6, 2–6, 6–7(5–7) |
Перамога | 15 | 26 лютага 1996 | Мілан, Італія | Дыван (пам) | Марк Расэ | 6–3, 7–6(7–3) |
Перамога | 16 | 4 сакавіка 1996 | Ротэрдам, Нідэрланды | Дыван (пам) | Яўген Кафельнікаў | 6–4, 3–6, 6–3 |
Параза | 19 | 18 сакавіка 1996 | Key Biscayne, ЗША | Хард | Андрэ Агасі | 0–3, ret. |
Параза | 20 | 12 жніўня 1996 | Індыянапаліс, ЗША | Хард | Піт Сампрас | 6–7(3–7), 5–7 |
Перамога | 17 | 4 лістапада 1996 | Масква, Расія | Дыван (пам) | Яўген Кафельнікаў | 3–6, 6–1, 6–3 |
Параза | 21 | 3 снежня 1996 | Кубак Вялікага Шлема, Мюнхен | Дыван (пам) | Барыс Бэкер | 3–6, 4–6, 4–6 |
Перамога | 18 | 27 студзеня 1997 | Заграб, Харватыя | Дыван (пам) | Грэг Руседскі | 7–6(7–4), 4–6, 7–6(8–6) |
Параза | 22 | 10 лютага 1997 | Дубай, ААЭ | Хард | Томас Мустэр | 5–7, 6–7(3–7) |
Перамога | 19 | 24 лютага 1997 | Мілан, Італія | Дыван (пам) | Серхі Бругера | 6–2, 6–2 |
Параза | 23 | 9 чэрвеня 1997 | Queen's Club, Вялікабрытанія | Трава | Марк Філіпусіс | 5–7, 3–6 |
Перамога | 20 | 6 кастрычніка 1997 | Вена, Аўстрыя | Дыван (пам) | Грэг Руседскі | 3–6, 6–7(4–7), 7–6(7–4), 6–2, 6–3 |
Перамога | 21 | 2 лютага 1998 | Спліт, Харватыя | Дыван (пам) | Грэг Руседскі | 7–6(7–3), 7–6(7–5) |
Параза | 24 | 22 чэрвеня 1998 | Уімблдан, Лондан | Трава | Піт Сампрас | 7–6(7–2), 6–7(9–11), 4–6, 6–3, 2–6 |
Параза | 25 | 17 жніўня 1998 | Нью-Хэвэн, ЗША | Хард | Караль Кучэра | 4–6, 7–5, 2–6 |
Параза | 26 | 5 кастрычніка 1998 | Шанхай, China | Дыван | Майкл Чан | 6–4, 1–6, 2–6 |
Параза | 27 | 9 лістапада 1998 | Масква, Расія | Дыван | Яўген Кафельнікаў | 6–7(2–7), 6–7(5–7) |
Перамога | 22 | 25 чэрвеня 2001 | Уімблдан, Лондан | Трава | Патрык Рафтэр | 6–3, 3–6, 6–3, 2–6, 9–7 |