wd wp Пошук:

Гомельскі сельсавет

Го́мельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Гомель.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тураўлянскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Багародзіцкае, Далёкія, Емяльянікі, Рыбакі і Спашчына)[1]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Завозерскага сельсавета (20 населеных пунктаў: аграгарадок Завозер’е, вёскі Абалонне, Бецкае, Гарадзішча, Казімірова, Калпінка, Карпінічы, Лучна, Міжлессе, Мяжно 1, Мяжно 2, Мяжно 3, Пуканаўка 1, Пуканаўка 2, Пушна, Семянец, Ткачова, Туроўля, Шалкова і Шастова)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 658 чалавек[3], з іх 91,0 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,2 % — армяне[4].

Населеныя пункты

У склад Гомельскага сельсавета ўваходзяць 40 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гомельскі сельсавет