Го́лдаўка, Галдаўлянка — рака ў Беларусі, у Лідскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лебяда (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 15 км, у тым ліку 1 км на тэрыторыі Шчучынскага раёна[1]. Плошча вадазбору 82 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км.
Пачынаецца ў напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Клюкавічы, цячэ па Лідскай раўніне. Упадае ў Лебяду каля вёскі Навасады. На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.