Го́лдава[1] (трансліт.: Holdava, руск.: Голдово) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходараўскага сельсавета.
Голдава згадваецца ў пачатку ХV стагоддзя. Набыло статус мястэчка напачатку XVII стагоддзя. Належала да Лідскага павета Вялікага Княства Літоўскага, у складзе Рэчы Паспалітай; мелася праваслаўная царква, праходзіў штотыднёвы гандаль і штогадовыя кірмашы.
Міхал Шымялевіч пісаў, што старая дарога з Ліды, якая праходзіла міма Ольжава на Белагруду, далей бегла цераз Дзітву на Парачаны, Голдава і Жалудок, была вядома пад назвай Зэльвенскага гасцінца.
З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 2013 года Голдава было цэнтрам Голдаўскага сельсавета[2].
Свята-Раства-Багародзіцкая царква 1795 г.