Говард Лэ́слі Шор (англ.: Howard Leslie Shore; нар. 18 кастрычніка 1946, Таронта, Антарыа, Канада) — канадскі кампазітар, аўтар музыкі да кінафільмаў. Найбольш вядомай працай кампазітара з’яўляецца саўндтрэк да фільмаў трылогіі «Уладар Пярсцёнкаў».
Говард Шор cтала супрацоўнічае з рэжысёрамі Марцінам Скарсэзэ (6 супольных фільмаў), Пітэрам Джэксанам (6 супольных фільмаў), а таксама з Дэвідам Кроненбергам, напісаўшы з 1979 года музыку для кожнага ягонага фільма, за выключэннем аднаго.
Трохразовы лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус», чатырохразовы лаўрэат прэміі «Грэмі».