Гле́бавічы[1] (трансліт.: Hliebavičy, руск.: Глебовичи) — вёска ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Канюхоўскага сельсавета.
У 1940—1973 гадах цэнтр Глебавіцкага сельсавета[2].
Мураваная капліца пад тытулам св. Ганны была пабудавана ў Глебавічах ў XIX ст. Пасля 1864 года капліца была перададзена праваслаўным, а ў 1922 — вернута каталікам. Пасля вайны капліца была зачынена. Мясцовы жыхар Юзаф Нарбут збярог алтар і табернакулюм святыні. Капліца была адноўлена каля 1997 года[3].