wd wp Пошук:

Герыт Бервелінг

Герыт Бервелінг (нідэрл.: Gerrit Berveling, нар. 1 красавіка 1944 года, Влардынген) — галандскі пісьменнік на мове эсперанта, лінгвіст.

Біяграфія

Герыт Бервелінг нарадзіўся 1 красавіка 1944 года ў Влардынгене — горадзе ў паўднёвай Галандыі. Ва ўзросце 13 гадоў пайшоў з хаты з жаданнем працаваць ксёндзам. Вучыўся ў гімназіі. Працягнуўшы адукацыю ў Лейдэнскім універсітэце, вывучаў класічныя мовы (лацінскую і грэчаскую), ва Утрэхцкім і Лейдэнскім універсітэце вывучаў тэалогію. Па сканчэнні ўніверсітэтаў 14 гадоў працаваў выкладнікам усеагульнай гісторыі і класічных моў, потым працаваў у ліберальных хрысціянскіх злучынах. У наш час працуе выкладнікам класічных моў.

Вядомы як самабытны паэт на мове эсперанта, але больш як перакладчык з лаціны, грэчаскай і галандскай моў. Адначасна з’яўляецца рэдактарам Бразільскага штомесячнага літаратурнага часопіса Esperanto revue, Fonto.

Цікавасць да мовы эсперанта Бервелінгу прышчапіла яго жонка, Madzy van der Kooij, сацыёлаг і спецыяліст па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.

Герыт Бервелінг — рэдактар часопісаў «Вясна» з 1993 па 2006 год, «Месяц»[3] акадэмік Акадэміі Эсперанта[4].

Працы

Пераклады

З лацінскай мовы

Пераклады з галандскай

Пераклады з іўрыта

Пераклады з класічнай грэчаскай мовы

Пераклады з розных моў

Пераклады на галандскую мову з эсперанта

Luisteren naar de ziel (Ekaŭdi la animon), de Věra Ludíková.

Аўтарскія творы

Зноскі

  1. Concise Encyclopedia of the Original Literature of Esperanto 1887-2007
  2. Gerrit Berveling // MAK
  3. Gerrit Berveling
  4. эспер.: La Akademio de Esperanto estas sendependa lingva institucio, kies tasko estas konservi kaj protekti la fundamentajn principojn de la lingvo Esperanto kaj kontroli ĝian evoluon; пераклад: Акадэмія эсперанта — незалежны моўны інстытут, чыім заданнем з’яўляецца захоўваць і бараніць асноватворныя прынцыпы мовы эсперанта і кантраляваць яго развіццё (Інфармацыя з галоўнай старонкі афіцыйнага сайта Акадэміі)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Пісьменнікі на эсперанта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Галандыі