wd wp Пошук:

Герцагства Фрыдландскае

Генералісімус Альбрэхт фон Валенштэйн
Йічын, плошча Валенштэйна. Справа частка герцагскага палаца, перабудаванага пасля яго смерці, трохі лявей недабудаваны епіскапальны сабор

Герцагства Фрыдландскае (чэшск.: Frýdlantské vévodství, ням.: Herzogtum Friedland) — дэ-факта суверэннае герцагства ў Багеміі. Было заснавана ў 1627 годзе Альбрэхтам фон Валенштэйнам і знікла з яго смерцю ў 1634 годзе.

У 1624 годзе было ўтворана княства Фрыдландскае, у 1627 годзе якое стала герцагствам. Гэтаму спрыяў рост магутнасці Альбрэхта фон Валенштэйна, военачальніка пры двары Габсбургаў падчас Трыццацігадовай вайны.

У жніўні 1622 года Валенштэйну быў падараваны тытул пфальцграфа і імперскага графа. Графам Фрыдландскім Валенштэйн стаў пасля таго, як у 1621 годзе займеў горад Фрыдлант разам з усім Фрыдландскім манорам. 7 верасня 1623 года Альбрэхту быў падараваны тытул імперскага герцага. Да гэтага часу ён валодаў 49 манорами у паўночнай і ўсходняй Багеміі, да 1624 годзе іх колькасць павялічылася да 64. 12 сакавіка 1624 года імператар Фердынанд II абвясціў гэты раён княствам Фрыдландскім, а 4 студзеня 1627 года, паводле тытула Валенштэйна, — герцагствам.

Новае герцагства было фактычна незалежным ад астатняй Багеміі і нават валодала правам выхаду з саюза Чэшскіх земляў (яно не было ўпісана ў Зямельныя запіскі Чэшскага каралеўства). Валенштэйн пачаў амбіцыйную рэканструкцыю Йічына, сталіцы герцагства. Ён планаваў пабудаваць рэзідэнцыю князя-біскупа, універсітэт і сойм. У 1628 годзе ён здабыў права самастойна чаканіць манеты, дараваць тытулы і гарадскія правы.

Пры падрыхтоўцы да адкрыцця ўніверсітэта ў Йічын былі запрошаны езуіты, якія адкрылі ў ім езуіцкі каледж. Валенштэйн пачаў будаўніцтва вялікай царквы ў стылі ранняга барока, у ёй павінен быў бы служыць мясцовы біскуп. Аднак будынак так ніколі не было дабудавана, хоць і служыць дагэтуль галоўнай царквой горада.

Падчас кіравання Альбрэхта горад моцна змяніўся: побач з храмам быў пабудаваны герцагскі палац, плошча горада павялічылася ў два разы, побач з горадам быў разбіты парк, які часткова дайшоў да нашых часоў.

Фінансіст герцага Ганс дэ Віт пабудаваў і ўзяў пад кантроль сярэбраныя, жалезныя і медныя шахты, кузні і зброевыя майстэрні — гэта, а таксама кіраванне транспартнай сістэмай часткі ракі Эльбы, было зроблена для паляпшэння забеспячэння войскаў Валенштэйна.

Пасля смерці герцага фон Валенштэйна ў 1634 годзе ўсе яго ўладанні былі перададзены графу Маціясу Галасу, іх суверэнны статус быў ануляваны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Свецкія княствы Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Чэхіі
Катэгорыя·Зніклі ў 1634 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1627 годзе