wd wp Пошук:

Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі

Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі (ням.: Deutsches Zentrum für Luft- und Raumfahrt e.V.) — нацыянальны цэнтр аэракасмічных, энергетычных і транспартных даследаванняў Германіі. Аддзяленні і даследчыя цэнтры арганізацыі размяшчаюцца ў некалькіх месцах па ўсёй тэрыторыі Германіі, штаб-кватэра знаходзіцца ў Кёльне. Арганізацыя нясе адказнасць за планаванне і здзяйсненне германскай касмічнай праграмы ад імя федэральнага ўрада Германіі. Цэнтр займаецца шырокім колам даследчых праектаў, як нацыянальных, так і міжнародных.

Арганізацыя

Аддзяленне «Германскага цэнтра авіяцыі і касманаўтыкі» ў Берліне, 2007

У наш час у «Германскім цэнтры авіяцыі і касманаўтыкі» працуюць каля 6200 чалавек. Арганізацыі належаць 29 інстытутаў, аб’екты, размешчаныя больш за ў 14 гарадах Германіі, а таксама офісы ў Бруселі, Парыжы і Вашынгтоне. Бюджэт арганізацыі за 2010 год склаў каля 670 мільёнаў еўра для пакрыцця сваіх уласных даследаванняў і распрацовак, а таксама аператыўных задач.[1] Адна трэць гэтай сумы паступае ў кампанію ад так званых трэціх асоб (ням.: Drittmittel). У дадатак да гэтага «Германскі цэнтр авіяцыі і касманаўтыкі» кіруе сродкамі прыблізна каля 500 мільёнаў еўра, якія паступаюць у нямецкія фонды ад «Еўрапейскага касмічнага агенцтва», а таксама атрымлівае больш за 650 мільёнаў еўра, прызначаных для правядзення даследаванняў ад імя нямецкага федэральнага міністэрства. Арганізацыя з’яўляецца паўнапраўным членам «Кансультатыўнага камітэта па касмічных сістэмах даных» і членам аб’яднання германскіх навукова-даследчых цэнтраў імя Гельмгольца.

Зноскі

  1. The Year Ahead in Space R&D Space Program

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1907 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Касмічныя агенцтвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Касманаўтыка Германіі