wd wp Пошук:

Герд Мюлер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мюлер. Герхард (Герд) Мюлер (ням.: Gerhard (Gerd) Müller; 3 лістапада 1945 — 15 жніўня 2021) — нямецкі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1974 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Міжнародная кар’ера

Мюлер забіў 68 галоў у 62 матчах за нацыянальную зборную ФРГ і з’яўляецца адным з нешматлікіх гульцоў, якія адыгралі больш за 50 матчаў, хто забіў галоў больш, чым выходзіў на поле. Нават Пеле не мае такога дасягнення.

За зборную ён пачаў выступаць у 1966 годзе і скончыў 7 ліпеня 1974 года, выйграўшы чэмпіянат свету на родным стадыёне ў Мюнхене. У фінальным матчы супраць Нідэрландаў, які скончыўся з лікам 2:1, Мюлер забіў пераможны гол. Пасля Мюлер тлумачыў сваё рашэнне завяршыць кар’еру ў зборнай ва ўзросце 28 гадоў жаданнем больш праводзіць часу з дачкой.

Доўгі час яму належаў рэкорд па колькасці галоў, забітых на чэмпіянатах свету, пакуль на чэмпіянаце 2006 Раналду не перасягнуў гэты рэкорд. Раналду гуляў на чатырох чэмпіянатах, забіваў на трох. Герд Мюлер выступаў толькі на двух, у 1970 годзе ён забіў 10 і ў 1974 — 4. Таксама ён быў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Еўропы, на якім зборная ФРГ стала пераможцам.

Зноскі

  1. Gerd Muller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gerhard (»Gerd«) Müller // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. FC Bayern mourns the passing of Gerd MüllerБаварыя Мюнхен, 2021. Праверана 15 жніўня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Чэмпіянат свету па футболе 1974
Катэгорыя·Ігракі ФК Форт Лодэрдэйл Страйкерс
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Уладальнікі «Залатога мяча»
Катэгорыя·ФІФА 100
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Германіі
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёрдлінген
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада