wd wp Пошук:

Герб Чэрвеня

Герб Ігумена1923 — Чэрвеня) — геральдычны сімвал Чэрвеня, дараваны гораду 22 студзеня 1796: «у блакітным полі сярэбраны куст кветак, над якімі пяць залатых пчол»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 25 лютага 1999 года[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 59.

Афіцыйнае апісанне:

У сінім полі французскага шчыта сярэбраны куст кветак, які атачаюць пяць залатых пчол.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  2. Решение сессии Червенского районного Совета депутатов от 25 февраля 1999 г. № 2.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэрвень (горад)
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі