wd wp Пошук:

Герб Самалі

Герб Самалі ўяўляе сабой блакітны шчыт з залатой аблямоўкай, які мае ў цэнтры сярэбраную пяціканцовую зорку. Шчыт увенчаны стылізаванай залатой каронай з пяццю зубцамі і падтрымліваецца двума звернутымі адзін да аднаго леапардамі натуральнага колеру, якія стаяць на змацаваных залатой стужкай скрыжаваных дзідах пад скрыжаванымі зялёнымі пальмавымі галінамі.

Апісанне

Сучасны герб Самалі быў прыняты 10 кастрычніка 1956 г, калі Самалі яшчэ не была незалежнай дзяржавай. Пасля абвяшчэння незалежнасці брытанскага і італьянскага Самалі, і аб’яднання іх у адзіную дзяржаву, сімвалізм пяціканцовай зоркі ў гербе Самалі набыў новае значэнне - аб’яднанне ўсіх самалійцаў, якія жывуць у пяці розных дзяржавах (Джыбуці, Кенія, Самалі, Самаліленд, Эфіопія), у адзіную дзяржаву - Вялікае Самалі.

Гісторыя герба

Герб Брытанскага Самалі

Герб Брытанскага Самалі 1903—1950
Герб Брытанскага Самалі 1950—1960

Герб Італьянскага Самалі

Герб Італьянскага Самалі 1919—1956

Герб Самалі, прыняты 8 чэрвеня 1919 уяўляў сабою шчыт, падзелены гарызантальна хвалістай белай лініяй. Верхняя частка шчыта была сіняй з леапардам натуральнага колеру і белай пяціканцовай зоркай, а ніжняя — чырвонага колеру з дзвюма шасціканцовымі зоркамі.

Зноскі

  1. Somalia, Coat of Arms

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Самалі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы дзяржаў