wd wp Пошук:

Самаліленд

Самаліленд — непрызнаная самаабвешчаная дзяржава ў паўночнай частцы афрыканскага паўвострава Самалі на тэрыторыі былой калоніі Брытанскае Самалі. Прызнаецца міжнароднай супольнасцю часткай Самалі. Сталіца — горад Харгейса.

Гісторыя

Раней тэрыторыя Самаліленд называлася Брытанскае Самалі (з 1887 года), у 1960 годзе Самалі атрымала незалежнасць, калі аб’ядналіся дзве былыя калоніі — Італьянскае Самалі і Брытанскае Самалі. Пры гэтым асобнай дзяржавы Самаліленд дэ-факта так і не з’явілася (хоць фармальна Дзяржава Самаліленд існавала з 26 чэрвеня па 1 ліпеня 1960 года незалежна ад іншых краін).

У 1991 годзе Самалі па сутнасці спыняе існаванне як дзяржава. Калі на тэрыторыі былога Італьянскага Самалі ўтварылася мноства «удзельных княстваў» на чале з палявымі камандзірамі, які пастаянна канфліктуюць паміж сабой, то на тэрыторыі Самаліленда абстаноўка была параўнальна мірнай, а ўзровень жыцця — нашмат вышэй.

Палітычны лад

Самаліленд уяўляе сабою гібрыдную сістэму — ёсць Канстытуцыя Самаліленду, якая сумяшчае ў сабе традыцыі мясцовых звычаяў і заходнееўрапейскія устанаўленні кіравання дзяржавай. У 1993 годзе была створана сістэма кіравання «кабіл» (самал.: qabil — супольнасць). Гэтая сістэма складаецца з выканаўчых органаў: Прэзідэнта, Віцэ-прэзідэнта, Савета міністраў і незалежнай судовай сістэмы.

Традыцыйны для Самалі Савет старэйшын быў ператвораны ў урадавую структуру і адказны за выбар прэзідэнта краіны, роўна як і рашэнне ўнутраных праблем. У 2002 годзе Самаліленд перайшоў да дэмакратычнай шматпартыйнай сістэмы кіравання, у краіне ёсць шэсць партый.

26 жніўня 2010 года ў Самалілендзе прайшлі чарговыя прэзідэнцкія выбары. У сакавіку 2017 года з-за засухі ў краіне агульныя выбары прэзідэнта і парламенту былі перанесены на паўгода.

Сучаснае становішча

Станам на 2017 год, нягледзячы на прыкметы дзяржаўнасці, афіцыйнага прызнання Самаліленд не атрымаў.

Сітуацыя ў Самалілендзе адносна стабільная — вайна ў 2006 годзе паміж Саюзам ісламскіх судоў, Эфіопіяй і асноўным Самалі мала закранула Самаліленд.

Летам-восенню 2011 года Самаліленд у ліку ўсходнеафрыканскіх краін пацярпеў ад засухі і голаду.

Зноскі

  1. Somaliland Republic : Country Profile

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Самалі
Катэгорыя·Самаліленд
Катэгорыя·Непрызнаныя дзяржавы