wd wp Пошук:

Герб Драгічына

Герб Драгічына — адзін з афіцыйных сімвалаў горада Драгічына, раённага цэнтра ў Брэсцкай вобласці Беларусі. Распрацаваны галоўным архітэктарам раёна В. Г. Міхнюком.

Герб зацверджаны 19 мая 1998 года рашэннем Драгічынскага гарадскога савета № 310[1].

9 чэрвеня 1998 года герб занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь пад нумарам 15.

Апісанне герба

У блакітным полі варажскага шчыта, у верхняй частцы размешчаны два сярэбраныя галубы, павернутыя галовамі адзін да аднаго. Пад імі сярэбраны нацягнуты лук са стралой наканечнікам уверх. З абодвух бакоў лука размешчаныя дзве пары сярэбраных жалудоў.

Сімволіка герба

Гісторыя

Вядомы незацверджаны праект герба Драгічына, калі горад уваходзіў у Кобрынскі павет Гродзенскай губерні. Праект герба быў састаўлены ў другой палове XIX стагоддзя (1868) і меў наступны выгляд: у сярэбраным полі лазурковы хвалісты пояс, які суправаджаецца зверху і знізу барвовымі шарамі. У вольнай частцы герб Гродзенскай губерні.

Зноскі

  1. Рашэнне Драгічынскага гарадскога савета № 310 ад 19 мая 1998 года аб зацвярджэнні герба.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта