wd wp Пошук:

Герб Докшыц

Герб Докшыц — герб горада Докшыцы і Докшыцкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.

Гістарычны герб быў дараваны гораду 22 студзеня 1796: «у зялёным полі два ўзгоркі, на якіх ляжаць збаны; з іхніх гарлавін выцякаюць сярэбраныя крыніцы»[1].

Апісанне

Сучасны герб Докшыц уяўляе сабой выяву ў зялёным полі французскага шчыта двух чорных узгоркаў, на якіх ляжаць два жоўтыя збаны, што праліваюць дзве сярэбраныя крыніцы, накіраваныя ў розныя бакі верхняй часткі шчыта.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Докшыцкі раён
Катэгорыя·Докшыцы
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта