wd wp Пошук:

Герб Беразіна

Герб Беразіна — геральдычны знак горада Беразіна, Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці Беларусь.

Апісанне

Перасечаны іспанскі шчыт, у верхнім срэбным полі якога намаляваны ліс чырвонага колеру, звернуты направа, які паўстае з залатой кароны і трымае ў лапах залатую стралу, перакрыжаваную дзвюма папярэчынамі, — герб «Ліс». У ніжнім зялёным полі размешчаны тры перакуленыя срэбныя дубовыя лісткі з двума жалудамі. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 лістапада 2007 г. № 595.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Беразіно
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта