wd wp Пошук:

Герберт Кромер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крэмер. Герберт Кромер (ням.: Herbert Krömer; 25 жніўня 1928, Веймар, Германія) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы. Палова прэміі за 2000 год, сумесна з Жарэсам Алфёравым, «за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур, якія выкарыстоўваюцца ў высокачастотнай і опта-электроніцы». Другая палова прэміі была прысуджана Джэку Кілбі «за ўклад у вынаходства інтэгральных схем».

Біяграфія

Пасля заканчэння курсаў падрыхтоўкі да ўніверсітэту, Герберт Кромер прыступае да вывучэння фізікі ў Іенскага ўніверсітэта, дзе апроч іншага наведваў лекцыі Фрыдрыха Гунда. Падчас блакады Берліна Кромер знаходзіўся на практыцы ў Берліне і скарыстаўся магчымасцю для ўцёкаў на захад. Пасля гэтага ён працягнуў навучанне ў Гётынгенскім універсітэце. У 1952 годзе ён абараніў дысертацыю ў галіне тэарэтычнай фізікі па тэме эфекту гарачых электронаў у транзістарах. Пасля гэтага Кромер працаваў у якасці «прыкладнога тэарэтыка», як ён сам сябе называў, у тэхнічным цэнтры радыёвяшчання нямецкай федэральнай пошты. У 1954 годзе ён пераехаў у ЗША і працаваў там у розных даследчых установах у Прынстане і Апала Альта. З 1968 па 1976 год Кромер выкладае ва ўніверсітэце Каларада ў якасці прафесара, а затым перайшоў у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.

Дасягненні

Герберт Кромер ніколі не працаваў у «модных» галінах фізікі. Ён аддаваў перавагу галінам, значэнне якіх станавілася ясным толькі праз шмат гадоў. Напрыклад, ён апублікаваў у 1950-х гадах работы аб асновах біпалярнага транзістара на аснове гетэраструктур, які мог працаваць у гігагерцавым дыяпазоне частот. У 1963 годзе ён распрацаваў прынцыпы лазераў на падвойных гетэраструктурах — аснове паўправадніковых лазераў. Абедзве гэтыя працы на шмат гадоў апярэдзілі свой час, і знайшлі прымяненне толькі ў 1980-х гадах, з развіццём эпітаксіі. Падчас знаходжання ў Санта Барбары ён перанёс свае інтарэсы ў эксперыментальную галіну. Напрыклад, у 1970-я гады Кромер удзельнічаў у распрацоўцы малекулярнай эпітаксіі, прычым ён вывучаў новыя камбінацыі матэрыялаў, такія як GaP і GaAs на крамянёвай падкладцы. Пасля 1985 гады інтарэсы Кромера зрушыліся да камбінацый InAs, GaSb і AlSb. У 2000 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы, сумесна з Жарэсам Алфёравым і Джэкам Кілбі.

Зноскі

  1. Herbert Kroemer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Herbert Kroemer // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Herbert Kroemer // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133177459 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. http://www8.nationalacademies.org/onpinews/newsitem.aspx?RecordID=04292003
  8. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём пашаны IEEE
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веймары
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта