wd wp Пошук:

Геранім Страйноўскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Іеранім Страйноўскі (польск.: Hieronim Stroynowski; 20 верасня 1752, с. Ходачкава Крамянецкага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 5 жніўня 1815) — асветнік, правазнавец, рэлігійны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі

Адукацыю атрымаў у навучальных установах ордэна піяраў, членам якога быў у 1776—88. 3 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіуме. 3 1780 прафесар кафедры натуральнага права Галоўнай школы ВКЛ у Вільні, у 1799—1806 яе рэктар (у 1803 пры яго ўдзеле пераўтворана ва ун-т). 3 1789 удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай камісіі і камісіі па падрыхтоўцы праектаў цывільнага і крымінальнага кодэксаў. Член Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу і Варшаўскага таварыства сяброў навукі. 3 1806 на царкоўных пасадах, з 1814 біскуп віленскі.

Светапогляд

Асноўны яго твор «Навука права натуральнага, палітычннага, палітычнай эканоміі і права народаў» (Вільня, 1785), які вытрымаў 5 выданняў, у т.л. на рускай мове (1809), выкарыстоўваўся як падручнік для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны.

Іеранім Страйноўскі стаяў на пазіцыях дэізму і прызнаваў існаванне Бога ў якасці безаблічнай першапрычыны свету, які затым развіваецца на ўласных законах. У гнасеалогіі прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму, галоўнай крыніцай пазнання лічыў адчуванне. Асновай яго сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра натуральны парадак рэчаў і як вынік яго — натуральнае права. Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне і поўнае захаванне гэтага права; адыход чалавека або грамадства ад дакладных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі. 3 натуральных правоў і прыроднай роўнасці людзей І. Стрйноўскі выводзіў сацыяльныя правы і абавязкі, да якіх адносіу вечныя і нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, недатыкальнасці ўласнасці, недапушчальнасць ужывання сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Ажыццяўленне на практыцы прынцыпаў натуральнага права І. Стрйноўскі разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» пэўнага сацыяльна-палітычнага ладу.

Эпітафія

D. O. M.

HIERONYMO COMITI STRZIEMEN STROYNOWSKI

EPISCOPO VILNENSI ORD. S. ANNAE ET

S. STANISLAI I CL EQUITI SCHOLARUM PER

LITHVANIAM MODERATORI ANTECESSORI

ET ACADEMIAE VILNENSIS RECTORI E VIVIS

EREPTOTO. A. MDCCCXV D. V. AUGUSTI. AETATIS LXII

VIRO GENERIS NOBILITATE MORUM

INTEGRITATE COMITATE ELOQUIO AC

DOCTRINA PERSPECTO LIITTERARUM

INCREMENTIS NATO EARUMQUE AMORE

NULLI SECUNDO DE ACADEMIA VERO DUM

ALEXANDRI PRIMI

MUNIFICENTIA EADAM INSTAURARETOR ET AUGERETUT

IMMORTALITER MERITO COLLEGAE CIVISQUE

TANTAE VIRTUTIS MEMORES AERE COLLATION

CENOTAPHIUM HOCCE POSUERE A. MDCCCXXVIII

Эпітафія вучонаму і біскупу

У універсітэцкім касцёле Святога Яна ў Вільні ў 1828 годзе быў устаноўлены помнік Страйноўскаму. Ён быў збудаваны ў сцяны левага (паўночнага) нефа храма на сродкі, сабраныя выкладчыкамі ўніверсітэта і гараджанамі (621 рубель 86 капеек)[4].

Помнік, збудаваны па праекце архітэктара Караля Падчашынскага, утвараюць эпітафія на латыні на белай мармуровай пліце і бюст працы скульптара Казіміра Ельскага.

Эпітафію апраўляюць дзве пары пілястраў, злучаных авальным паўскляпеннем. Две высокія свяцільні паміж пілястрамі сімвалізуюць высокі ранг біскупа і рэктары. На пілястрах стаяць дзве фігуры анёлаў, якія смуткуюць з апушчанымі, гэта значыць згаслымі паходнямі жыцця ў руках. Побач з імі стаяць слязніцы (лац.: lacrimatoria). Да падножжа помніка прымацавана металічная пліта з гербам Страйноўскіх «Стшэмень» (польск.: Strzemię), сродкі на якую ахвяраваў граф Адам Храптовіч.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Dr. Constant v. Wurzbach Stroynowski, Hieronymus // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 40. — S. 101.
  3. 1 2 Hieronim Stroynowski h. Strzemię // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. Adomas Honoris Kirkoras. Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes. Vertė Kazys Uscila. Vilnius: Mintis, 1991. P. 48.(літ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Дактары багаслоўя (Doctor Divinitatis)
Катэгорыя·Эканамісты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Постаці літоўскага правазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1752 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1815 годзе
Катэгорыя·Постаці вялікалітоўскага каталіцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава