wd wp Пошук:

Адам Храптовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Храптовіч. Адам Храптовіч (19 сакавіка 1768 — 25 снежня 1844, в. Вішнёўка, цяпер Смаргонскі раён) — асветнік, мецэнат мастацтваў і навукі; ганаровы член Віленскага ўніверсітэта.

Біяграфія

Сын І. Храптовіча. Быў візітатарам школ Віленскай акругі, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік паўстання 1794 года[3].

У сваіх уладаннях адмяніў цялесныя пакаранні прыгонных сялян, зменшыў іх павіннасці. У яго Шчорсаўскім маёнтку дзейнічала буйная пачатковая школа ўзаемнага навучання (г. зв. ланка­стэрская), дзе станам на 1822 год займалася 350 вучняў з прыгонных, якія разам з элементарнай адукацыяй набывалі пэўныя навыкі вытворчай, рамеснай працы. Значна памножыў бібліятэку, заснаваную яго бацькам. Будучы апекуном Галоўнай Віленскай школы, А. Xраптовіч ахвяраваў яе бібліятэцы калекцыю гравюр (каля 1100)[3].

Памёр і пахаваны ў Вішнёўцы (цяпер Смаргонскі раён)[3].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 16 лістапада 2021.
  2. https://www.muzeumzamoyskich.pl/ukryty-portret-tajemniczej-damy Праверана 16 лістапада 2021.
  3. 1 2 3 Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчорсах
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1768 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1844 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Храптовічы