wd wp Пошук:

Герань лясная

Герань лясная[3] (Geranium sylvaticum) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae).

Назва

Герань лясная, геранія лесавая[4], дуброўка[5].

Апісанне

Кветка
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Сцяблы дасягаюць у вышыню 30—80 см, прамастаячыя. Кветкі буйныя, сабраны па дзве. У залежнасці ад глебавых умоў, колер кветак вар’іруецца ад ружавата-ліловага да блакітнага[6][7].

Квітнее ў чэрвені—ліпені[7].

Расце ў цяністых лясах і хмызняках[7].

Таксанамія

Від Герань лясная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).

  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань лясная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Значэнне і выкарыстанне

Герань лясная — кветка графства Шэфілд ў Вялікабрытаніі[8].

З кветак лясной герані выраблялі шэра-блакітны фарбавальнік, які выкарыстоўваўся ў старажытнай Еўропе, каб афарбаваць воінскія плашчы. Меркавалася, што гэта абароніць іх у баі[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Geranium silvaticum
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Marjorie Blamey and Richard Fitter, Collins Handguide to Wild Flowers of Britain and Northern Europe, Wiliam Collins Sons & Co. Ltd., London, 1979.
  7. 1 2 3 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  8. Plantlife website County Flowers page (англ.)
  9. Hilderic Friend, Flower Lore, Para Research, Inc., Rockport, Massachusetts 1981.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Дубільныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Фарбавальныя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Герань
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі