wd wp Пошук:

Георг Багаты

Георг (ням.: Georg, 15 жніўня 1455 — 1 снежня 1503) — апошні герцаг Баварска-Ландсхуцкі (1479—1503).

Біяграфія

Георг быў сынам баварска-ландсхуцкага герцага Людвіга IX і Амаліі Саксонскай. Кіраваць герцагствам стаў пасля смерці бацькі ў 1479 годзе. У саюзе з баварска-мюнхенскім герцагам Альбрэхтам IV Георг пачаў экспансію ў Пярэдняй Аўстрыі, аднак супраць гэтага выступіў імператар Фрыдрых III, які стварыў для процідзеяння Вітэльсбахам Швабскі саюз.

Хоць законы Вітэльсбахаў дапушчалі наследаванне толькі па мужчынскай лініяй, пасля смерці апошняга сына Георг 19 верасня 1496 года адпісаў герцагства сваёй дачцэ Елізавеце. Нягледзячы на сакрэтнасць, пра гэта стала вядома Альбрэхту, і той абвінаваціў Георга ў парушэнні законаў. Але Георг стаяў на сваім, і супрацьпаставіў сябе не толькі сям’і, але і імператару, якому не падабалася, што імперскімі землямі распараджаюцца без яго ведама.

У 1503 годзе Георг памёр. У сувязі з тым, што Рупрэхт — муж Елізаветы — падтрымаў палітыку памерлага цесця (дзякуючы якой ён бы стаў герцагам Баварыі-Ландсхут), выбухнула вайна за ландсхуцкую спадчыну, якая спусташыла Баварыю. Па яе выніках Рупрэхт атрымаў толькі адмыслова створанае невялікае герцагства Пфальц-Нойбург, а астатняя частка герцагства (за выключэннем невялікіх тэрыторый, якія адышлі імператару) была далучана да Баварска-Мюнхенскага герцагства.

Сям’я і дзеці

У 1475 годзе Георг ажаніўся з Ядзвігай, дачцы польскага караля Казіміра IV. Ландсхуцкае вяселле явілася найбуйнейшым святам сярэднявечнай Еўропы. У іх было пяцёра дзяцей:

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1503 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Герцагі баварскія
Катэгорыя·Вітэльсбахі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Род Вітэльсбахаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1455 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Інгальштаце
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня