wd wp Пошук:

Георгій Сцяпанавіч Тарнаўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарнаўскі. Гео́ргій Тарна́ўскі (1 чэрвеня 1931, в. Сынарна, Іллінецкі раён Вінніцкай вобласці, УССР — 1997, Мінск) — кандыдат юрыдычных навук, ганаровы юрыст РСФСР, Генеральны пракурор БССР, дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа.[2]

Біяграфія

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1931 года ў в. Сынарна Араціўскага раёна УССР (цяпер — Вінніцкая вобласць Украіны) ў сям’і служачых. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля чаго працаваў у органах пракуратуры УССР на розных пасадах.

З 1965 года з’яўляўся пракурорам Вінніцкай вобласці, з 1981 года — начальнікам упраўлення агульнага нагляду Пракуратуры СССР. У 19861991 гадах з’яўляўся пракурорам БССР. Быў выбраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета СССР.

У 1988 годзе ўвайшоў у склад Дзяржаўнай камісіі БССР па расследванні злачынстваў у Курапатах, быў выконваючым абавязкі намесніка старшыні камісіі. Па выніках працы ў камісіі і праведзенага Пракуратурай БССР следства ў сааўтарстве з Валерам Собалевым і Яўгенам Гарэлікам напісаў кнігу «Курапаты: следства працягваецца»(недаступная спасылка), якая ў 1990 г. была выдадзена ў Маскве.

Да 1996 года працаваў у Пракуратуры Рэспублікі Беларусь на розных пасадах.

Асабістае жыццё

Жанаты. Сын — Аляксандр Тарнаўскі(руск.) бел. (нар. 1960), дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ, першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы па бюджэце і падатках[3].

Бібліяграфія

Тарнаўскі з’яўляецца аўтарам наступных кніг:[4]

Узнагароды

Зноскі

  1. http://www.prokuratura.gov.by/ru/about/istoriya/prokurory-bssr-respubliki-belarus/
  2. Прокуроры БССР, Республики Беларусь(недаступная спасылка) // Генеральная прокуратура Республики Беларусь (руск.)
  3. Профіль А. Тарнаўскага на сайце ДД РФ
  4. Георгий Степанович Тарнавский // Biblus
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Украіне
Катэгорыя·Пракуроры БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты РСФСР
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Юрысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Члены Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991)
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных