wd wp Пошук:

Георгій Станіслававіч Таразевіч

Георгій Станіслававіч Таразевіч (17 ліпеня 1937, Слабада, цяпер Мядзельскі раён21 сакавіка 2003, Мінск) — савецкі і беларускі палітычны дзеяч.

Біяграфія

Георгій Таразевіч нарадзіўся 17 ліпеня 1937 года ў вёсцы Слабада Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1959 годзе ён скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-геадэзіст», праз дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысертацыю (кандыдат тэхнічных навук).

Праца

Партыйная кар’ера

З 29 лістапада 1985 па 28 ліпеня 1989 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Уваходзіў у Вярхоўны Савет СССР, дзе ўзначальваў дзве камісіі: па міжнацыянальных адносінах і планава-бюджэтную. Пабываў у шматлікіх гарачых кропках: у Нагорным Карабаху, Тбілісі, Баку, Вільні.

Давераная асоба Міхаіла Гарбачова. Выконваў пры ім функцыі свайго роду пасла па адмысловых даручэннях у гарачых кропках.

У незалежнай Беларусі

Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намеснікам Міністра замежных спраў, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Польшчы (19941995). Негатыўна паставіўся да правядзення майскага рэферэндума 1995 года. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сімволікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 года распараджэннем Прэзідэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады), старшынёй яе Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі. У лютым 1998 года ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазіцыяй. Стаў старшынём камітэта па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэта.

З выступленняў Георгія Таразевіча ў друку:

Я прывык казаць людзям праўду, тое, што думаю. За гэта меў у жыцці нямала непрыемнасцяў. І з апошняй маёй пасады пасла Беларусі ў Польшчы вызвалілі “ў сувязі з пераходам на іншую работу”. Толькі вось якая гэтая работа, нават сам не ведаю і па сённяшні дзень… З аднаго боку, апынацца ў такой сітуацыі непажадана, а з другога — сумленне перад людзьмі чыстае, што на мой погляд, больш важна… [1].

Памёр 21 сакавіка 2003 года ў Мінску. Георгія Таразевіча пахавалі на Усходніх могілках у Мінску.

Зноскі

  1. Інтэрв’ю Г.С.Тараразевіча “…Затое сумленне чыстае” // «Рэгіянальная газета», 24 лістапада 1995 года, №31, стар. 2.

Спасылкі

Папярэднік:
Іван Палякоў
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
29 лістапада 198528 ліпеня 1989
Пераемнік:
Мікалай Дземянцей
Тэмы гэтай старонкі (33):
Нарадзіліся 17 ліпеня
Паслы Беларусі ў Польшчы
Нарадзіліся ў Віленскім ваяводстве (1926—1939)
Намеснікі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі
Асобы
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Мінску
Дыпламаты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Члены КПСС
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Памерлі ў 2003 годзе
Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР
Кандыдаты тэхнічных навук
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Нарадзіліся ў 1937 годзе
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Дэлегаты XXVII з’езда КПСС
Памерлі 21 сакавіка
Палітыкі Беларусі