wd wp Пошук:

Георгій Іванавіч Сідарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сідарэнка. Георгій Іванавіч Сідарэнка (21 жніўня 1925, Кіеў — 30 верасня 2014, Мінск) — беларускі кардыёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1974), доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1970).

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1960 г. дацэнт, з 1961 г. загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1971—1977 гг. кіраўнік лабараторыі. У 1977—1993 гг. дырэктар НДІ кардыялогіі, з 1993 г. галоўны навуковы супрацоўнік-кансультант РНПЦ «Кардыялогія» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Навукова-практычны ўклад

Асноўныя працы па праблемах кардыялогіі, медыцынскай кібернетыкі і прыборабудавання. Распрацаваў метады індывідуалізацыі лячэбных працэдур, аўтаматызацыі экстранага аналізу кардыялагічнай інфармацыі, аналізу сардэчна-сасудзістай інфармацыі пры дапамозе ўніверсальных вылічальных машын. Стварыў апараты аўтаматызаванай біякіравальнай дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых захворванняў, удзельнічаў у стварэнні новага пакалення лекавых прэпаратаў сардэчна-судзістага дзеяння. 

Аўтар каля 850 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і 165 вынаходніцтваў. Заснавальнік і першы дырэктар Беларускага НДІ кардыялогіі. Падрыхтаваў 17 дактароў і 54 кандыдаты навук[1].

Асноўныя працы

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Медицинские новости. — 2004. — № 2. — С. 37

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Заслужаныя вынаходнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заслужаныя вынаходнікі БССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Загадчыкі кафедраў БДМУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук