wd wp Пошук:

Генры Уолтэр Бейтс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бейтс. Генры Уолтэр Бейтс (англ.: Henry Walter Bates; 8 лютага 1825, Лестэр — 16 лютага 1892) — англійскі прыродазнавец і падарожнік.

Біяграфія

Генры Уолтэр Бейтс распачаў са сваім сябрам Альфрэдам Уолесам даследаванне Амазонкі. Дзякуючы падтрымцы Брытанскага музея ён адправіўся ў 1848 годзе ў Амерыку і на працягу адзінаццаці гадоў вывучаў Амазонку з вялікімі яе прытокамі. Уолес прабыў з ім разам толькі 4 гады. Вярнуўшыся ў 1859 годзе, Бейтс прывёз у Лондан найбагацейшыя калекцыі, пераважна заалагічныя, і выдаў апісанне свайго падарожжа пад назвай «The naturalist on the river Amazons» (Лондан, 1863; руск. пер. СПб., 1867). У наступным 1864 годзе ён стаў сакратаром Лонданскага заалагічнага таварыства. Акрамя таго, выдадзены наступныя яго працы: «Contributions to the insect fauna of the Amazon valley» (Лондан, 1867); «Central America. West Indies and South America» (Лондан, 1877).

Бейтс адкрыў з’яву мімікрыі і даў ёй тлумачэнне (у 1862). Выпадкі пераймання ядомага для іншых жывёл насякомага неядомым называются «бейтсаўскай» мімікрыяй.

Большая частка сабраных Бейтсам калекцый насякомых (больш за 14,7 тыс. відаў, у тым ліку 8 тыс. раней невядомых навуцы) знаходзіцца ў Брытанскім музеі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Henry Walter Bate // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116081082 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Henry Walter Bates // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біёлагі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лондане
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1825 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лестэры
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства