wd wp Пошук:

Генрых Барт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барт.

Генрых Барт

Генрых Барт (ням.: Heinrich Barth; 16 лютага 1821, Гамбург25 лістапада 1865, Берлін) — нямецкі даследчык Афрыкі.

Атрымаў адукацыю ў Берлінскім універсітэце, які скончыў у 1844 годзе. Наведаў Італію і Сіцылію.

Вывучыўшы арабскую мову ў Лондане, адправіўся ў падарожжа ў 1845 годзе. З Танжэра Барт прайшоў па сушы ўсю Паўночную Афрыку. Таксама ён перасёк Егіпет, падняўшыся па Нілу да Вадзі-Халфа і прайшоў усю пустыню, дасягнуўшы Берэнікі. Падчас гэтага падарожжа ён падвергнуўся нападу рабаўнікоў і быў паранены.

Перайшоўшы Сінайскі паўвостраў, ён прайшоў Палесціну, Сірыю, Малую Азію і Грэцыю, усюды вывучаючы рэшткі старажытнай культуры. У 1847 годзе ён вярнуўся ў Берлін.

У гэты час ён стаў прыват-дацэнтам і быў заняты ў падрыхтоўцы да публікацыі працы «Падарожжы па пустынных краях Міжземнамор’я» (Wanderungen durch die Küstenländer des Mittelmeeres), якая з’яўляецца ў 1849 годзе. Барт здзейсніў пераход ад азёр Чад і Багірмі на ўсходзе да Цімбукту на захадзе і Камеруна на поўдні. Па шляху ён вывучаў тапаграфію, гісторыю, цывілізацыі і мовы краін, якія наведваў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гамбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1865 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1821 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара