wd wp Пошук:

Генрых Аляксеевіч Філіпаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філіпаў. Ге́нрых Аляксе́евіч Філі́паў (1 мая 1929, Варонеж — 2 чэрвеня 1993, Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР, міністр паліўнай прамысловасці БССР (1972—1988), кандыдат тэхнічных навук (1972).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1951).

З 1951 года начальнік аддзела, галоўны інжынер торфапрадпрыемства, галоўны інжынер, начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. З 1960 года намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, старшыня Рэспубліканскага аб’яднання Сельгастэхнікі. З 1962 года намеснік старшыні Бюро ЦК КПБ па кіраўніцтву сельскай гаспадаркай, адначасова загадчык аддзела ЦК КПБ, у 1965—1967 гадах першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР. З 1968 года загадчык сектара, намеснік дырэктара Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі нечарназёмнай зоны СССР.

З 1972 года міністр тарфяной прамысловасці БССР, з 1977 года — міністр паліўнай прамысловасці БССР.

З 1988 па 1991 год першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па паліву і газіфікацыі.

Памёр 2 чэрвеня 1993 года. Пахаваны на Усходніх могілках горада Мінска.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1962—1966). Кандыдат у члены ЦК КПБ (1961—1971).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, медалямі За працоўную доблесць, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Міністры паліўнай прамысловасці БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ