Генерацыя у біялогіі — пакаленне, якое прадстаўлена больш ці менш аднаўзроставымі асобінамі, якое зменьваецца наступным пакаленнем і можа пры дыферэнцыяцыі жыццевага цыклу істотна адрознівацца ад папярэдняга. Да прыкладу: пры чаргаванні пакаленняў (гетераганіі, метагенезе) у тлей (Aphidoidea), галіц (Cecidomyiidae) і некаторых іншых насякомых[1].
Генерацыя ў мікрабіялогіі − перыяд, на працягу якога ажыццяўляецца дзяленне клеткі.
Генерацыя — назоўнік, утвораны ад дзеяслова «генераваць». Напрыклад, генерацыя электрамагнітных хваль.