Генацыд асірыйцаў (арам.: ܩܛܠ ܥܡܐ ܡܫܝܚܝܐܩܛܠ ܥܡܐ ܡܫܝܚܝܐ, турэцк.: Süryani KatliamıSüryani Katliamı — «сірыйская разня») — планамернае масавае знішчэнне асірыйцаў ўладамі Асманскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны, разам з генацыдам армян[1][2][3] і генацыдам пантыйскіх грэкаў.
У перыяд Першай сусветнай вайны пачалося планамернае знішчэнне асірыйцаў. Першапачаткова было падвергнута масаваму арышту і знішчана мужчынскае насельніцтва, здольнае аказаць супраціўленне, у тым ліку закліканыя ў турэцкую армію асірыйцы. За гэтым пайшлі ўслед арышты палітычнай і культурнай эліты асірыйцаў[4].
Пасля гэтага пачалася дэпартацыя ў пустыні Месапатаміі жанчын, старых і дзяцей, якія па дарозе падвяргаліся гвалту і вынішчэнню.
У выніку голаду, знясілення, хвароб і пастаянных нападаў курдскіх банд толькі некаторым з дэпартаваных удавалася дасягнуць месцаў прызначэння, дзе іх чакала смерць ад голаду і хвароб[5].
Турэцкія ўлады заяўлялі, што прычынай гвалтоўнага высялення былі здрадлівыя паводзіны асірыйцаў, якія дапамагалі рускай арміі.
Рэпрэсіям таксама падвяргаліся падданыя суседняй Персіі: у працягу вайны турэцкія войскі двойчы ўрываліся на яго тэрыторыю і знішчылі пры гэтым больш за сто тысяч хрысціян — асірыйцаў і армян, якія засялялі заходні бераг возера Урмія.
Рознымі крыніцамі колькасць загінулых ацэньваецца ў 500 — 750 тыс. чалавек[6][7], па іншых дадзеных — у 275 — 400 тыс.[8].
краіна | дата прызнання генацыдам |
---|---|
Арменія | 24 сакавіка 2015 года[9] |
Швецыя | 11 сакавіка 2010 год[10] |
Новы Паўдневы Уэльс [11] | |
Нью-Ерк [12][13] |
17 снежня 2009 года ў Аўстраліі усталяваны помнік асірыйцамі — ахвярам генацыду, утворанага ўрадам Асманскай імперыі[14].
Мемарыялы ў памяць аб ахвярах генацыду асірыйцаў ўстаноўлены таксама ў Ерэване (Арменія) і Парыжы (Францыя).