wd wp Пошук:

Генадзь Яўгенавіч Змудзінскі

Генадзь Змудзінскі (1926), сяброўскі шарж, зроблены Мікалаем Малевічам.

Гена́дзь Яўге́навіч Змудзі́нскі (17 (29) студзеня 1897, Ніжнеудзінск, Іркуцкая губерня, Расійская імперыя — 22 верасня 1938, Менск, НКУС) — беларускі графік.

Біяграфія

Вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1914—1915). Быў мабілізаваны ў войска з пачаткам Першай сусветнай вайны. З 1918 года ў Чырвонай Арміі — камандзір палка, начальнік разведаддзела брыгады. З 1921 года ў Менску. У 1921 годзе зрабіў некалькі плакатаў для Белдзяржвыдавецтва і Галоўпалітасветы. Аўтар эскіза ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР і граматы да яго (1924), фірмовай маркі Белдзяржвыдавецтва (1924).

На час арышту працаваў у адной з менскіх газет. Арыштаваны ў Менску па адрасе: вуліца Старажоўская, д. 8, кв. 2. Асуджаны «тройкай» НКУС 20 верасня 1938 года як «агент польскіх разведвальных органаў» да расстрэлу. Рэабілітаваны трыбуналам Беларускай вайсковай акругі 29 кастрычніка 1957 года[1].

Творчасць

Працаваў пераважна ў станковай і кніжнай графіцы. Адзін з заснавальнікаў школы беларускай кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей — Максім Гарэцкі «Досвіткі», 1926; Аляксандр Нявераў «Як у нас была вайна», 1927; казку «Воўк і лес», 1928; і інш. Супрацоўнічаў з газетай «Звязда» (1927—1928), дзе друкаваліся яго плакаты і палітычныя карыкатуры. Браў удзел у Першай усебеларускай мастацкай выстаўцы (1925), у Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Лейпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графікі — «Пагром», «Мінская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925).[2]

Станковая графіка

Зноскі

  1. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
  2. ЗМУДЗІНСКІ Генадзь Яўгенавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іркуцкай вобласці
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іркуцкай губерні
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Графікі СССР
Катэгорыя·Экслібрысісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Асобы