wd wp Пошук:

Генадзь Аляксеевіч Хацкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хацкевіч.

Генадзь Аляксеевіч Хацкевіч (нар. 6 снежня 1950, Рамны, Украіна) — беларускі навуковец, эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1973 годзе па спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка». У 1975—1978 гадах навучаўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Тэхнічная кібернетыка і тэорыя інфармацыі».

У 1982 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму «Адаптыўныя працэдуры ацэньвання параметраў у задачах ідэнтыфікацыі». У 1985 годзе атрымаў навуковае званне дацэнта па кафедры тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі.

21 верасня 2001 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара эканамічных навук на тэму «Эканаметрычнае мадэляванне і аналіз няўстойлівых сацыяльна-эканамічных працэсаў пераходнага перыяду» па спецыяльнасці «Матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі». У 2003 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прысвоіла яму навуковае званне прафесара па спецыяльнасці «Эканоміка».

У 1973—1975 гадах працаваў інжынерам, малодшым навуковым супрацоўнікам галіновай навукова-даследчай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1985 гадах працаваў на кафедры тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі БДУ на пасадах асістэнта, а пасля абароны кандыдацкай дыссертацыі — дацэнта. У 1985—1988 гадах таксама працаваў у Алжырскім нацыянальным інстытуце планавання і статыстыкі (Алжыр). У 1988—1995 гадах займаў пасаду дацэнта кафедры матэматычнага мадэлявання БДУ. У 1995—2001 гадах працаваў у Прыватным інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва ў Мінску на пасадах дэкана ўлікова-эканамічнага факультэта (1995—1997), прарэктара па навуковай рабоце і загадчыка кафедры статыстыкі (1997—2001). У 2001—2008 гадах займаў пасаду прарэктара па навуковай працы і міжнародных сувязях Мінскага інстытута кіравання. У 2008 годзе быў прызначаны на пасаду прарэктара па навуковай працы і інавацыях Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пасля працаваў дэканам факультэта бізнесу, загадчыкам кафедры бізнес-адміністравання Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Таксама супрацоўнічае з Інстытутам прадпрымальніцкай дзейнасці.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя інтарэсы: пытанні эканаметрычнага мадэлявання і прагназавання сацыяльна-эканамічных з’яў і працэсаў, распрацоўка матэматычных індыкатараў дынамікі макраэканамічных працэсаў. З’яўляецца экспертам у галіне эканаметрычнага мадэлявання і прагназавання сацыяльна-эканамічных з’яў і працэсаў.

Сябар рэдакцыйных калегій шматлікіх навуковых выданняў, навуковых часопісаў і сборнікаў. Прыняў удзел больш чым у 120 навуковых канферэнцыях. Апублікаваў звыш 300 навуковых і навукова-метадычных работ. Падрыхтаваў 1 кандыдата навук, кіруе навуковай працай аспірантаў.

Уваходзіць у склад саветаў па абароне дысертацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце і Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Сябар Беларускай статыстычнай асацыяцыі.

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
Катэгорыя·Дэканы БДУ
Катэгорыя·Эканамісты СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Дэканы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»