Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва (ІКП) — беларуская прыватная установа вышэйшай адукацыі, якая знаходзіцца ў Мінску.
Заснаваны ў 1993 годзе. Падрыхтаваў больш за 20 тыс. юрыстаў і эканамістаў. У 2001 годзе пры ІКП пачала дзейнічаць аспірантура, а з 2009 года — магістратура[1]. Як мінімум двойчы пра Інстутут рабілі рэпартажы СМІ[2][3].
У Інстытуце дзейнічаюць 3 факультэты — эканамічны, юрыдычны і, з 2013 г., факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Рыхтуюць навучэнцаў такіх спецыяльнасцяў як: «Менеджмент», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Фінансы і крэдыт», «Сусветная эканоміка», «Правазнаўства[4]».